ГАРАДО́ЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1930 у г. Гарадок Віцебскай вобл. як тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 да чэрв. 1996 саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): тэхнік-механік с.-г. вытв-сці, тэхнік-электрык. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.